Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

23.01.23

Увага! Конкурс

Запрашэнне прыняць удзел у праекце "Беларусь літаратурная"

Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі і гарадскі рэсурсны цэнтр "Школьная бібліятэка ХХІ Стагоддзя" запрашаюць прыняць удзел у праекце "Беларусь літаратурная".
Мэта праекта - стварэнне поўнамаштабнай інтэрактыўнай карты з пазначанымі на ёй актыўнымі інфармацыйнымі меткамі пра беларускіх пісьменнікаў ХХ-ХХІ стагоддзяў.
Тэрмін рэалізацыі праекта: з 13 студзеня па 21 лютага.
Усе падрабязнасці на сайце школьнай бібліятэкі Сярэдняй школы № 1
http://biblio.sch1.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=34943 і на старонках блогу "Школьныя бібліятэкары горада Мінска" https://minskschoollibrarians.blogspot.com/2023/01/blog-post.html#more

Быць Беларусам —
Гэта значыць 
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
Быць Беларусам —
Гэта значыць
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым.
                               Р. Барадулін


Створым Літаратурную карту Беларусі разам!

Раздзелы сайта