Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

21.02.24

21 лютага — Мiжнародны дзень роднай мовы

Менавiта мова — асноўны i галоўны захавальнiк нашай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, веры i творчасцi

Мiжнародны дзень роднай мовы адзначае сёння ўся Беларусь, а разам з намi i планета. Гэтае свята сiмвалiзуе ўзаемаразуменне, дыялог, цярплiвасць i добрасуседства, а таксама гiстарычную памяць. Бо менавiта мова — асноўны i галоўны захавальнiк нашай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, веры i творчасцi. Сёлетняе свята, абвешчанае ў 1999 годзе Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА, мае дэвiз «Шматмоўная адукацыя — аснова навучання i перадачы ведаў памiж пакаленнямi». Так што Беларусь наперадзе ўсёй планеты: у нашых школах з самага дзяцiнства выхоўваюць бiлiнгваў — тых, хто можа назваць роднымi адразу дзве мовы: беларускую i рускую.

Мова — адзiн са складнiкаў дзяржаўнасцi, нацыi, народа. Каб заставацца суверэннай, незалежнай краiнай, мы павiнны навучыцца берагчы сваё — ад роднай мацi да нашай культуры, этнаграфii, лiтаратуры, чым адметныя ў свеце.

Раздзелы сайта