Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

05.03.25

Рэспубліканская акцыя

«Я гэты край Радзімаю заву» праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны з лютага па снежань!

Мэта акцыі — удасканаленне вывучэння гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, сям'і і роду. Выдатная магчымасць для ўстаноў адукацыі паўдзельнічаць у мерапрыемствах, накіраваных на патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.

Запрашаем да ўдзелу творчыя калектывы навучэнцаў, якія жадаюць займацца краязнаўчай дзейнасцю. У 2025 годзе адбудуцца два цікавыя конкурсы:

«Праз мінулае ў сучаснасць» — даследаванне гісторыі сваёй сям'і і роду, стварэнне радаводаў і генеалагічных дасье.

«Па старонках Дзённіка вандроўніка» — актыўнае пазнанне спадчыны краіны праз вандроўкі, экскурсіі і паходы.

Палажэнне аб правядзенні мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» размешчана на сайце rcek.by.

Раздзелы сайта