11 лютага 2 "А" клас ДУА "Сярэдняя школа № 182 г.Мінска імя Уладзіміра Карвата" дружнай кампаніяй разам с бацькамі і класным кіраўніком з задавальненнем наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, дзе паглядзелі спектакль "Таямніца чароўнага календара".
Тэатралы, гледзячы спектакль, вельмі спачувалі мілым, кранальным лялькам, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз яны вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб’яўлена паляванне. Але таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне.
Гледачам было неверагодна глядзець спектаклі пры незвычайнай колькасці музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу артыстаў!
Гледачы пакінулі спектакль з галоўнай думкай: Калі верыш, калі гатоў на ўсё - ты сапраўдны сябар, а зло абавязкова пакараецца. А таксама з разуменнем таго, што патрэбна рабіць толькі добрыя справы.



