21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы!!!
Беларусь не выключэнне. Да знакавай даты прымеркаваны публічныя дыктанты, конкурсы чытальнікаў, літаратурныя выставы і адмысловыя вечарыны. «Тое, што нас адрознівае ад іншых, — гэта беларуская мова. Нам не трэба ад гэтага адыходзіць», — адзначыў нядаўна Прэзідэнт і выказаў спадзяванне, што ў краіне ўсе будуць імкнуцца да валодання родным словам.
