ІІІ навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя напрамкі і перспектывы педагагічнай адукацыі” прайшла ў сталіцы
У цэнтры ўвагі педагогаў Беларусі і Расіі былі пытанні тэорыі і практыкі сучаснай педагогікі, гатоўнасці настаўнікаў да выкарыстання ІКТ у вучэбным працэсе, распрацоўкі дыдактычных і метадычных дапаможнікаў для педагагічных класаў, іх прымянення на вучэбных занятках і інш.
На базе сярэдняй школы № 86 былі арганізаваны дзве тэматычныя секцыі. На іх гаворка ішла аб традыцыйных і новых падыходах да арганізацыі заняткаў у педагагічных класах.
Па словах дырэктара школы № 86 Аляксея Срэбняка, канферэнцыя дала магчымасць раскрыцца дзецям, якія вучацца ў педагагічных класах. А настаўнікам, якія працуюць у іх, паказаць свае іскрынкі, бо сёння “проста так” вучыць дзяцей ужо нецікава.


