Стартаваў рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, якi праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны ў перыяд з студзеня па красавік 2024 года. Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
Арганізатары:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства
У рамках конкурсу навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі краіны прадстаўляюць прэзентацыю ў форме агляднай экскурсіі па музеі сваёй установы адукацыі. На рэспубліканскім этапе ўдзельнікам конкурсу таксама прапануецца прыняць удзел у другім туры і прадставіць імправізаваную экскурсію «Гісторыя аднаго экспаната». Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства
Умовы конкурсу размешчаны на сайце rcek.by
