У аўторак, 20 лютага, для вучняў 5 "В" класа ДУА "Сярэдняя школа № 182 імя Уладзіміра Карвата" прайшло мерапрыемства "Пісьменнікі-юбіляры".
Вучні ўзгадалі беларускіх мастакоў слова, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілей.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з біяграфіяй, творамі і цікавымі фактамі з жыцця пісьменнікаў.
А вучні 10 "А" прынялі ўдзел у моўнай віктарыне "Свая гульня", узгадалі беларускія музычныя інструменты, святы і абрады, раслінны і жывёльны свет, а таксама беларускія брэнды.
А ці ведаеце вы: хто
«спявае» крыламі , а «слухае» нагамі? (конік/кузнечик)


