Па 20 снежня 2024 года ва ўстановах адукацыі краіны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».
У рамках акцыі ў 2024 годзе плануецца правядзенне шэрагу мерапрыемстваў турысцка-краязнаўчай накіраванасці
Рэспубліканскі конкурс юных геолагаў для навучэнцаў 8-11 класаў, якія прадэманструюць свае веды ў пазнанні геалогіі свайго краю.
Рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць», дзе ўдзельнікам конкурсу прапануецца даследаваць гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі свайго рэгіёну ў розныя гістарычныя перыяды і стварыць летапісы ўстановы. Конкурс праводзіцца па намінацыях:
«Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі»,
«Летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі»,
«Летапіс устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі».
Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка», у рамках якога навучэнцамі прадстаўляецца Дзённік вандроўніка і творчая работа «З алоўкам у вандроўку».
Палажэнне аб правядзенні мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» размешчана на сайце rcek.by
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8017 3200633
